Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Як часта Вы выкарыстоўваеце беларускую мову ў сям'і ў зносінах з дзецьмі?
Всего 17 человек
Голосование
Удовлетворены ли Вы качеством организации дополнительных образовательных услуг в учреждении дошкольного образования?
Всего 47 человек
Голосование
С какой целью Вы посещаете сайт ГУО "Санаторный ясли-сад № 12 г.Волковыска"?
Всего 58 человек
Голосование
Оцените общую удовлетворенность работой учреждения дошкольного образования
Всего 73 человека
Голосование
Как часто надо говорить с ребёнком о правилах безопасности
Всего 67 человек
Голосование
Кому, по Вашему мнению, принадлежит ведущая роль в воспитании детей?
Всего 75 человек

Каб мова родная гучала

Дата: 3 сентября в 22:51, Обновлено 3 сентября в 23:11

Слова да бацькоў

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне роднай мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова — гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці, прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў.

Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.

І ў першую чаргу кожны человек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, як святкавалі спрадвеку святы ў нашым краі.

А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба слухаць радыёперадачы і глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. А таксама вучыць размаўляць і сваіх дзяцей на роднай мове. Трэба чытаць ім казкі і вершы на беларускай мове. Трэба глядзець з імі разам беларускую калыханку.

Мы павінны вучыць сваіх дзяцей разумець і любіць сваю родную мову!                                

                                     “Сцяжынка” / Л.С. Марціновіч  

Кожную пятнiцу ў дашкольнай установе - дзень роднай мовы.

 Заклікаем выхавацелей, дзетак  і бацькоў размаўляць

па-беларуску!  

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць!  Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску.

Вучымся, гуляем, на роднай мове размалўяем!
Знаёмства

Я-беларус, я ганаруся,

што маю гэтае iмя:

Аб добрай славе Беларусi

У свеце знаюць нездарма!

Я - Алесь, а ты- Марынка.

Хлопчык - я, а ты - дзяўчынка.

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Як цябе зваць?

Дзяўчынка

Гэта я

Гэта - вочки,

Гэта - носiк,

Гэта - роцiк,

Гэта - вушкi,

Гэта -мамiна дачушка!

Мая сям"я

Мы - працоўная сям’я - 

дзед, бабуля,

тата, мама

,брат з сястрой,
таксама -я.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.